Мы - грамадзяне Беларусі
Традыцыйна 15 сакавіка ў рамках святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у раёне прайшло ўрачыстае ўручэнне першага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь навучэнцам школ раёна.
Першы дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь атрымалі і вучні нашага класа Марцута Аляксей і Сакута Уладзіслава.
Урачыстае ўручэнне пашпартоў адбылося ў час канцэрту, прысвечанага Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь "Мы - грамадзяне Беларусі".