Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гульня-конкурс "Знаўца беларускай мовы"

Дата: 18 февраля 2022 в 14:31, Обновлено 18 февраля 2022 в 15:26
Автор: Грель М. И.
111 просмотров

   З мэтай прывіцця вучням павагі да роднага краю і роднай мовы, як нацыянальнай мовы нашай краіны,18 лютага ў нашым класе прайшла класная гадзіна "Знаўца беларускай мовы". Пазакласнае мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы і праводзілася ў форме гульні-конкурсу. Вучні змаглі паказаць свае веды пра Радзіму, пра яе культуру, гісторыю, традыцыі і звычаі, праявілі свой інтэлект. Камандам былі прапанаваны конкурсныя заданні “Пазнай горад па малюнку і пакажы яго на карце", "Апрані ляльку ў адзенне", "Хто ёсць хто?", "Гарады і рэкі Беларусі", "Разгадванне крыжаванкі", "Залацінкі народная мудрасці". 
       Удала справіўшыся з усімі заданнямі, рабяты пераканаліся,  што родная мова жыве па сваіх законах і сакрэтах. А адчуць іх  трэба душой і сэрцам, бо “словы роднай мовы — як зярняткі для мукі, як зоркі для неба, як нектар для кветак”. А жыццё, як вядома, любіць ініцыятыўных, дапытлівых, тых, хто знаходзіцца ў пошуку новых адценняў родных слоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.