15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі
Сёння на класнай гадзіне вучні нашага класа завочна падарожнічалі па Беларусі. Але каб перамяшчацца разам з героямі Алесяй і Алесікам, рабятам трэба было адказваць на пытанні па шляху падарожжа. Веды з урокаў "Чалавек і свет" пра замкі, рэкі, азёры, карысныя выкапні, знакамітых людзей Беларусі вельмі спатрэбіліся вучням.