Хутка - Дзень Перамогі
Сёння да ўрока пазакласнага чытання па беларускай літаратуры па тэме "Ішла вайна народная" вучні нашага класа падрыхтавалі творы аб страшных і гераічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны. З апавяданняў, прысвечаных ваенным дням, мы даведаліся, як школьнікі дапамагалі партызанам, як фашысты адносіліся да мірных жыхароў, як жылося дзецям, бацькі якіх загінулі ад рук фашысцкіх акупантаў. Вершы, прачытанныя Вікторыяй Горбач, Алегам Тарамынай, Арсеніем Мякеней, Аляксандрай Мазоль, Рыгорам Крокасам пра бусла над спаленай Хатынню, пра плошчу Перамогі, на якой ніколі не гасне Вечны агонь, усхвалявалі ўсіх. Яшчэ больш інфармацыі дадаў настаўнік гісторыі Раманькоў В.Я. пад час экскурсіі ў школьны музей.