Прадпрымальны ўрок беларускай мовы
У межах тыдня педмайстэрства 11 снежня ў 9Б класе прайшоў прадпрымальны ўрок беларускай мовы. Урок меў форму трэнінгу, дзе вучні не толькі замацоўвалі веды па складаназалежных сказах, але і пракачвалі сваю прадпрымальніцкую жылку. Вучыліся камунікаваць у групе, разважалі над паняццем поспех і паспяховасць, вызначалі, ці ёсць на сённяшні дзень у іх задаткі прадпрымальнасці і як іх можна развіць. У канцы ўрока падчас працы ў творчых лабараторыях вучні стварылі рэкламу курсаў беларускай мовы і прэзентавалі яе прысутным.