Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Дата: 19 февраля 2021 в 14:13, Обновлено 21 февраля 2021 в 14:43
Автор: Мекеня Л. П.
194 просмотра

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

На працягу 9 гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Вучні нашага класа прынялі ўдзел у акцыі "Чытаем па-беларуску. Далучайся і ты". Марыя Яўгенаўна і Алена Іванаўна, супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі, прынеслі ў клас многа цікавых кніг на беларускай мове. Акрамя гэтага яны чыталі вершы пра роднае слова, пра мову, пра полацкую асветніцу  Еўфрасінню, расказалі, чаму Янка Купала і Якуб Колас узялі такія псеўданімы.

Нашы вучні не былі пасіўнымі слухачамі. Яны самі чыталі вершы на роднай мове, гулялі ў перакладчыкаў, прыдумвалі словы на зададзеную літару, прадаўжалі прыказкі, выпраўлялі памылкі у жартоўных вершах. Час прайшоў хутка.

"З чаго пачынаецца Радзіма?" - вось пытанне, на якое мы шукалі адказ.

 "З мовы мамы, з калыханкі на роднай мове, з роднай хаты, з месца, дзе ты нарадзіўся і жывеш" - вось адказ, да якога мы прыйшлі.

 Дык не дадзім  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.