Урок-канферэнцыя "Мова твая і мая" ў выглядзе адкрытага мікрафона прайшоў у 9Б класе, дзе беларуская мова вывучаецца на павышаным узроўні.
Вучні выступалі ў 3 секцыях: "Цікавыя факты", "Ад мінулага да сучаснасці", "Лексіка ад А да Я". Выступленні суправаджаліся візуалізацыяй, а таксама інтэрактыўнымі гульнямі. Школьнікі расказалі пра гісторыю развіцця роднай мовы, безэквівалентную, запазычаную і дыялектную лексіку, помнік літары Ў і многае іншае. Ацэньванне работ праходзіла ў адкрытым фармаце: кожны мог прагаласаваць з дапамогай стыкера за выступленні, якія найбольш спадабаліся.