Конкурс да Дня настаўніка
У суботу 5 кастрычніка ў гімназіі прайшоў конкурс творчых работ "Настаўнік у маім жыцці" для вучняў 5-8 класаў. Рабяты складалі вершы, пісалі сачыненні, малявалі. Лепшымі прызнаны: у намінацыі "Уласны верш" - вучаніцы 7 класа Бусловіч Дар'я і Дарашкевіч Вікторыя, у намінацыі "Сачыненне" - вучаніца 5 класа Свірыдовіч Надзея, у намінацыі "Малюнак" - вучні 5 класа Скабейка Марыя і Мурын Арцём. Віншуем нашых аднакласнікаў з перамогай!